Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: пагранічная палітыка Беларусі накіравана на ўмацаванне пояса добрасуседства

Прэзідэнт 04.02.2019 | 11:33
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагранічная палітыка Беларусі накіравана не на канфрантацыю з суседнімі дзяржавамі, а на ўмацаванне пояса добрасуседства. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З гэтага мы перш за ўсё павінны зыходзіць. Не проста на замок наглуха закрываць граніцу і ствараць праблемы для сваіх грамадзян і тых, хто да нас прыязджае, а стварыць спрыяльную зону і ў той жа час адсякаць тых, хто да нас едзе з непажаданымі намерамі. Асабліва гэта важна напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць законнасць і правапарадак, праяўляючы максімум увагі да турыстаў і гасцей Беларусі.

Прэзідэнт нагадаў, што год таму былі канкрэтызаваны напрамкі работы Дзяржпагранкамітэта па ахове граніц і ўзмацненні правапарадку на прыгранічнай тэрыторыі. Прыняты ўсе неабходныя рашэнні. Праведзеная аптымізацыя кантрольных працэдур на граніцы дала магчымасць павысіць эфектыўнасць беларускіх пунктаў пропуску. "Практыка паказала, што асобныя функцыі пагранічнікаў у шэрагу выпадкаў могуць сваімі сіламі выконваць супрацоўнікі мытняў. Гэта рацыянальны падыход, і гэту работу трэба прадоўжыць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Перад кіраўніцтвам Дзяржпагранкамітэта Прэзідэнт паставіў шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку наколькі здольны органы пагранічнай службы процістаяць існуючым выклікам. "Выклікаў стала больш, чым гэта было нават у мінулым годзе", - заўважыў беларускі лідар.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія меры ўжо ажыццяўляюцца і будуць прымацца ў далейшым для таго, каб забяспечыць бяспеку краіны, а таксама што яшчэ неабходна зрабіць для эфектыўнай работы пагранічнікаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).