ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2021, 18:06

Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі: у складзе 36 чалавек, старшыня - Міклашэвіч

Фота з архіва
Фота з архіва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Прэзідэнту Беларусі выпрацаваныя прапановы па змяненні Асноўнага закона краіны для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.

У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы - заслужаныя і аўтарытэтныя людзі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Кіраваць работай камісіі будзе старшыня Канстытуцыйнага суда заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікі на пасадзе старшыні камісіі - старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.

У склад Канстытуцыйнай камісіі таксама ўвайшлі парламентарыі: сенатары Алег Румо, Таццяна Рунец, Сяргей Сівец і дэпутаты Святлана Любецкая, Ігар Марзалюк, Валянцін Семяняка.

Выпрацоўваць прапановы па змяненні Асноўнага закона ў складзе камісіі будуць і прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання. У іх ліку старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч, Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Замосцік, Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

З ліку прадстаўнікоў рэальнага і фінансавага сектараў эканомікі ў камісію ўвайшлі генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк" Уладзімір Басько, старшыня праўлення ЗАТ "БСБ Банк" кандыдат эканамічных навук Сяргей Дубкоў, генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерый Іванковіч, гендырэктар ТАА "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко" заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Мікалай Мартынаў, старшыня праўлення СВК "Агракамбінат Сноў" заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай Радаман.

Грамадскія аб'яднанні ў Канстытуцыйнай камісіі прадстаўлены старшынёй Беларускага саюза жанчын Аленай Богдан, дырэктарам інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрыем Васкрасенскім, старшынёй Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Ягорам Макарэвічам, старшынёй Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Валерыем Міцкевічам, першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі Аляксеем Сокалам, дырэктарам інфармацыйна-асветнай установы "Актуальная канцэпцыя" Аляксандрам Шпакоўскім.

З ліку прадстаўнікоў навукі і адукацыі ў склад камісіі ўключаны загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Беларусі Рыгор Васілевіч, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда доктар юрыдычных навук Наталля Карповіч, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук Таццяна Маслоўская, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук Арцём Пухаў, галоўны саветнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат юрыдычных навук Кацярына Рэчыц, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь - кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў кандыдат юрыдычных навук Алена Сямашка.

Сферы культуры і спорту ў складзе Канстытуцыйнай камісіі прадстаўляюць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Тэатр-студыя кінаакцёра", народны артыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Яфрэмаў, майстар спорту член нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Аляксей Талай, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту заслужаны майстар спорту Наталля Цылінская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі