Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 чэрвеня 2021, 09:21

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі нумар 1 "Аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", падрыхтаваную па выніках праведзенага 18 мая 2021 года пасяджэння Савета бяспекі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

На гэтым пасяджэнні разглядаліся пытанні, звязаныя з павышэннем ролі Савета бяспекі як калегіянальнага каардынацыйна-палітычнага органа ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам.

Ураду дадзена даручэнне падрыхтаваць праект закона, які прадугледжвае змяненне законаў Беларусі "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным палажэнні", у мэтах стварэння дадатковых умоў для прадухілення і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы.

Акрамя таго, на пасяджэнні адобраны праект новага палажэння аб Савеце бяспекі. Пасля зацвярджэння ўказам кіраўніка дзяржавы гэты дакумент уступіць у сілу і будзе апублікаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі