Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 19:41

Лукашэнка: па добрай традыцыі мы заўсёды праводзілі выбары як сапраўднае свята для людзей

4 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады гатоўнасцю да фінальнага этапу выбараў. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікамі Прэзідэнта па абласцях і горадзе Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прашу не забываць, што па добрай беларускай традыцыі, можа, і савецкай традыцыі, мы заўсёды выбары праводзілі як сапраўднае свята для людзей. І буфеты былі арганізаваны, і канцэртныя пляцоўкі. Прагаласаваўшы, людзі гатовы былі паслухаць добрую песню, каб настрой быў добры. Трэба і на гэты раз не забываць пра такое свята", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне пачалася завяршальная стадыя выбарчай кампаніі, стартавала датэрміновае галасаванне. "Мне дакладваюць, што ў штатным рэжыме ідзе работа. З 5,8 тыс. участкаў усе працуюць як унутры краіны, так і за мяжой", - сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ўсё зроблена з пункту гледжання матэрыяльнага, арганізацыйнага забеспячэння кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі