Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 красавіка 2022, 10:45

Лукашэнка назваў новую традыцыю ў гісторыі Саюза Беларусі і Расіі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўручэнні прэміі Саюзнай дзяржавы 2021 года ў галіне навукі і тэхнікі назваў цырымонію новай традыцыяй у гісторыі Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, у гісторыю саюза дзвюх краін упісваецца новая традыцыя: упершыню ўручаецца заснаваная Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы прэмія ў галіне навукі і тэхнікі.

Прэміі ўдастоены калектыў вучоных за распрацоўку, стварэнне і выкарыстанне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускай арбітальнай групоўкі Беларускага касмічнага апарата "БКА" і спадарожніка "Канопус-В" у інтарэсах Саюзнай дзяржавы. У ліку лаўрэатаў беларускія вучоныя Пётр Віцязь, Сяргей Залатой, Дзмітрый Сікорскі, а таксама расійскія - Леанід Макрыдзенка, Рашыт Саліхаў і Сяргей Церахаў.

Узнагароды ўдастоены яшчэ адзін калектыў вучоных - за распрацоўку і стварэнне высокаэфектыўных сістэм электрамагнітнай аховы, новага пакалення датчыкаў патокаў касмічнага выпраменьвання для касмічных прыбораў з палепшанымі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі. Лаўрэатамі сталі беларускія вучоныя Сяргей Грабчыкаў, Мікалай Мухураў і Аляксей Труханаў, а таксама расійскія - Наталля Барадкова, Алег Караблёў, Уладзімір Катцоў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў вучоным выдатных поспехаў у далейшай навуковай і вытворчай дзейнасці на карысць народаў Беларусі і Расіі. "У імя будучыні, калі ўжо так гучна сказаць, нашай усходнеславянскай цывілізацыі. Як ніколі падтрымка сёння гэтай цывілізацыі патрэбна, нам яе проста трэба захаваць, - падкрэсліў ён. - Няхай вашы ідэі заўсёды будуць на вышыні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі