15 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Літве і Францыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Літве на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла будзе Валерый Бараноўскі, які да гэтага часу працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.
Дыпмісію ў Францыі ўзначаліць Ігар Фісенка, да гэтага начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. Ён таксама па сумяшчальніцтве будзе займаць пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА.-0-