Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: навука павінна ўносіць свой уклад у дасягненне дзяржаўных стратэгічных мэт

Прэзідэнт 25.01.2019 | 11:09
Аляксандр Лукашэнка ўручае атэстат прафесара рэктару БДУ Андрэю Каралю
Аляксандр Лукашэнка ўручае атэстат прафесара рэктару БДУ Андрэю Каралю

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўсе часы навуцы было цесна ў рамках дзяржаўных і геапалітычных граніц, яна нязменна належыць усяму чалавецтву і прызначана служыць на карысць цывілізацыі. "Ваш адвечны тэзіс - навука інтэрнацыянальна. І вам, беларускім вучоным, як і ўсёй сусветнай навуковай супольнасці, трэба яшчэ нямала зрабіць, каб адказаць на беспрэцэдэнтныя па складанасці і шматмернасці сучасныя выклікі", - сказаў Прэзідэнт.

Так, трэба прадоўжыць пошук альтэрнатыўных крыніц энергіі, спыніць неабарачальныя экалагічныя змяненні, адкрыць новыя спосабы прафілактыкі невылечных хвароб і барацьбы з імі, пераадолець харчовыя крызісы і вырашыць многія іншыя праблемы, актуальныя для ўсіх жыхароў планеты. "Але ў маштабах сваёй краіны мы павінны разам працаваць перш за ўсё на дасягненне дзяржаўных стратэгічных мэт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць айчыннай эканомікі, забяспечваць нацыянальную бяспеку Беларусі, умацоўваючы суверэнітэт краіны. "І, накіроўваючы свой талент, майстэрства на далейшае стварэнне, мяняць увесь свет да лепшага, узнімаць чалавецтва на новую ступень развіцця. Таму што там, дзе высока стаіць навука, высока будзе стаяць і чалавек", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў яго асаблівае стаўленне да сустрэч з вучонымі, кіраўнік дзяржавы заўсёды чакае іх. "Сёння перада мной толькі частачка тых гераічных, працавітых людзей. У вас самая цяжкая прафесія, я не стамляюся пра гэта ўсюды гаварыць. Тое, што вы адважыліся на такую работу, гэта ўжо заслугоўвае адабрэння", - перакананы беларускі лідар.

Прэзідэнт канстатаваў, што навука адыгрывае вельмі важную ролю ў жыцці любой дзяржавы, забяспечвае яе незалежнасць, надае палітычную вагу на міжнароднай арэне. "Таму, уручаючы напярэдадні прафесійнага свята (27 студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. - Заўвага БЕЛТА) дактарам і прафесарам заслужаныя дыпломы і атэстаты, мы не толькі адзначаем вынікі аўтарскіх даследаванняў, але і перш за ўсё ставім перад айчыннымі вучонымі новыя канцэптуальныя, стратэгічныя задачы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кожнае новае пакаленне вучоных заўсёды імкнецца пайсці далей за тую вяршыню, якую пераадолелі першаадкрывальнікі. "Гэта як у спорце - толькі наперад. Трэба быць хутчэй, дакладней і мацней за тых, хто ўжо ўстанавіў чарговы рэкорд. На дыстанцыі да сваёй мэты дапамагаюць не толькі прафесійныя навыкі, але і характар, - падкрэсліў ён. - Гэтак жа навуковы поспех і прызнанне прыходзяць да моцных асоб. Таленавітых, упартых у рабоце і бясконца адданых сваёй справе".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўсе дасягненні беларускіх вучоных - гэта плён шматгадовай, часам ювелірнай працы, вынік шчырага імкнення служыць людзям, павышаць якасць жыцця сваіх сучаснікаў і мяняць да лепшага жыццё будучых пакаленняў.

"Мэты навуцы ставіць сам час. І сёння нам асабліва патрэбны веды і вопыт ужо вядомых, тытулаваных вучоных, энергія і амбіцыі маладых, даследчыкаў, якія падаюць надзеі, гатовых не толькі пакараць нязведаныя сілы прыроды, але і процістаяць разам з дзяржавай самым складаным палітычным і эканамічным выклікам, - заявіў Прэзідэнт. - Ад вас чакаем інавацыйных праектаў і тэхналогій у галіне атамнай энергетыкі, асваення касмічнай прасторы, лічбавізацыі, у галінах эканомікі, медыцыны, адукацыі, у сферах сацыялогіі, экалогіі і геалогіі".

Ён падкрэсліў, што інтэлектуальная праца - гэта аснова развіцця любога грамадства, і яна павінна быць прыдатная для жыцця, накіравана на канкрэтны вынік, павінна прынесці рэальную карысць не толькі дзяржаве, але і людзям.

Што датычыцца падтрымкі перспектыўных спецыялістаў, то на гэтым этапе ў краіне зроблена нямала: створаны аптымальныя ўмовы для навукова-тэхнічнай і практычнай дзейнасці, распрацавана сістэма матэрыяльных узнагароджанняў за эфектыўнае ўкараненне ідэй у рэальны сектар і сацыяльную сферу.

Прэзідэнт павіншаваў наваспечаных дактароў навук і прафесараў, а таксама ўсіх вучоных краіны з прафесійным святам і пажадаў ім быць заўсёды на вышыні ў такім нялёгкім, але бясконца захапляючым навуковым пошуку.

Дыпломы доктара навук атрымалі Сяргей Байко, Аляксандр Дзядзько, Людміла Макарына-Кібак, Сяргей Палякоў, Алег Баранаў, Аляксандр Бараноўскі, Ганна Крывашэева, Людміла Маханько, Віктар Астрога, Аляксей Палякоў, Сяргей Ровін і Сяргей Хахомаў.

Атэстатаў прафесара ўдастоіліся Таццяна Дасаева, Антаніна Яфіменка, Эмілія Каламіец, Наталля Канапля, Андрэй Кароль, Наталля Шакавец і Ганна Яравая.

Пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў і атэстатаў кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з вучонымі. Яны расказалі аб сваёй дзейнасці і сферах, якія прадстаўляюць, а таксама аб праводзімых даследаваннях і новых распрацоўках.

У час размовы закраналіся ў тым ліку пытанні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, другаснай перапрацоўкі сыравіны, вытворчасці электрамабіляў і іншай тэхнікі з электрарухавікамі, прыродаахоўнай дзейнасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.