Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2019, 10:35

Лукашэнка наведае ПВТ і азнаёміцца з распрацоўкамі вядучых IT-кампаній

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае дзяржаўную ўстанову "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы агледзіць экспазіцыю распрацовак вядучых кампаній - рэзідэнтаў ПВТ, дзе азнаёміцца з рэзультатамі работы рэзідэнтаў ПВТ па развіцці лічбавых тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, фінансаў, транспарту, гандлю, экалогіі, робататэхнікі, лазераў, оптыкі, мікраэлектронікі. Прэзідэнту даложаць аб рэзультатах і перспектывах работы ПВТ.

Плануецца таксама, што на нефармальнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі IT-супольнасцей будуць абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця ПВТ і галіны ў цэлым.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі IT-супольнасцей не толькі з Беларусі, але і Расіі, ЗША, Швецыі, Рэспублікі Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі