Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2019, 19:29

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы сёння ўвечары вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб новай сустрэчы ў час тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага года. У час маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні ў Сочы бакі разгледзяць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Напярэдадні сталі вядомы некаторыя падрабязнасці перагаворнага парадку дня і фармату сустрэчы. Чакаецца, што 13 лютага прэзідэнты абмяркуюць ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. А з улікам канструктыўнага развіцця расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы 15 лютага пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт. "Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах", - растлумачылі ўпрэс-службе Прэзідэнта Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі