Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2022, 09:55

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Слабады

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Іванавіча Слабады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця чалавек вялікай асабістай мужнасці, нязломнай волі, які стаў прыкладам беззапаветнага служэння сваёй краіне, свайму народу. З гонарам прайшоўшы выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, Аляксандр Іванавіч унёс значны ўклад у развіццё аграпрапрамысловага комплексу БССР і станаўленне маладой беларускай дзяржавы. Яго сіла духу, упартасць у дасягненні мэты, прынцыповасць і цвёрдасць характару дастойныя шчырай удзячнасці і глыбокай павагі нашчадкаў. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі