Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 15:25

Лукашэнка: мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну, мы прыхільнікі перагавораў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што беларускі бок выступае выключна за перагаворы і мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

"У гэтай сітуацыі ні адзін беларускі салдат ва Украіне не ваюе. Нягледзячы на іх варожую пазіцыю, якую яны занялі ў адносінах да Беларусі, падштурхоўваемыя Захадам (мы перагарнулі гэту старонку), я пазваніў Зяленскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна на трэці ці чацвёрты дзень гэтай вайны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І ён прыняў гэту прапанову. Мы арганізавалі тут, у Беларусі, тры раўнды перагавораў. І цяпер гэтыя перагаворы ў рэжыме відэаканферэнцыі прадаўжаюцца. Яны ідуць".

"Гэта значыць, мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы - прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб гэтыя перагаворы закончыліся вось у гэтай зале (інтэрв'ю праходзіла ў Зялёнай зале Палаца Незалежнасці, дзе ў 2015 годзе праходзілі перагаворы ў нармандскім фармаце і выпрацоўваліся Мінскія пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА). Сімвалічна, што ў гэтай зале. Дагаворы ў Мінску былі падпісаны тады па Украіне", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму мы прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб там быў мір. Калі там не будзе міру, то не будзе міру і ў Беларусі з цягам часу. Вось наша пазіцыя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі