Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 16:31

Лукашэнка: мы не адны ў гэтым свеце, гэты дыктат з боку Захаду ўжо ўсім надакучыў

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не адна ў гэтым свеце, а дыктат з боку Захаду ўжо ўсім надакучыў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выстаім, вытрымаем, мы не адны ў гэтым свеце. Гэты дыктат з боку амерыканцаў і заходнікаў ужо ўсім у горле, ён надакучыў. Таму свет пачынае перабудоўвацца. Свет будзе зусім іншым, нават на працягу двух гадоў. Таму вы не перажывайце. Я калісьці з вялікай трыбуны вам сказаў: я вас прашу, рабіце кожны сваю справу. Астатнія праблемы - мае. Вытрымаем, не перажывайце", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца санкцый, ён адзначыў: "Націскаць можна там, дзе ёсць на што націснуць. Калі б вы не канкурыравалі з імі, не перашкаджалі амерыканскім, японскім вытворцам (мы для іх канкурэнты, блытаемся ў іх пад нагамі). Калі б у нас нічога не было ў краіне, на нас ніхто і не націскаў бы".

"Але мы высокатэхналагічная адукаваная нацыя. І мы здольныя канкурыраваць. І мы будзем канкурыраваць. І для таго, каб наша эканоміка вытрымала, у нас ёсць усё. Людзі, спецыялісты, кіраўнікі, улада ёсць. Не без грахоў. Мы такія, як вы. Можа, мы павінны крыху лепшымі быць, на паўкроку наперадзе. Не заўсёды, напэўна, атрымліваецца. Жыццё ёсць жыццё, - сказаў Прэзідэнт. - Мы вытрымаем. І не толькі таму, што няма куды дзявацца, а таму, што мы ўмеем. Але, самае галоўнае, мы сёння як ніколі запатрабаваны".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўсе астатнія матывы - гэта толькі прычына для націску і санкцый, і Захад у гэтым плане выкарыстоўвае і правачалавечую тэматыку. "Гэта ўсё выдумка, лозунг. Яны ж не скажуць, што мы вас душым, таму што вы вырабляеце шыны. Гэта ж смешна будзе. Не, там правы чалавека, у вас там дыктатура і іншае. Цяпер вы бачыце, якія правы чалавека ў іх і якая ў іх дыктатура. Ужо сёння пайшла размова ў Амерыцы: Джо Байдэн прайграе наступныя выбары, а хоча пайсці. Трамп умяшаўся. Ужо ідзе размова аб тым, каб Трампа наогул зняць з арэны, забараніць яму ўдзельнічаць. Слухайце, ну вы ж нас папракалі ў гэтым. Дык мы не забаранялі - удзельнічайце. Але яны хацелі краіну праз выбары перавярнуць. Вось вам правы чалавека і свабода слова", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў поспехі Беларусі за гады суверэннага развіцця. Напрыклад, вялікае развіццё атрымаў АПК, у той час як ў 90-я гады нават хлеб давалі толькі па талонах, а ў магазінах былі пустыя паліцы. "Сёння галоўнае, каб больш грошай было. Грошы ў вас тут. Прадайце больш шын - атрымайце больш грошай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што дытычыцца ўплыву санкцый на пастаўку сыравіны і камплектуючых, праходжанне плацяжоў, Прэзідэнт прызнаў наяўнасць цяжкасцей, але яны абсалютна вырашальныя. Напрыклад, на калійныя ўгнаенні ў выніку санкцый выраслі цэны, і Беларусь нават пры меншых аб'ёмах паставак у бягучым годзе атрымае неабходныя сродкі. "У свеце голад. Сёння пачынаюць паціху ўжо: давайце, неяк (размова аб пошуку замежнымі партнёрамі варыянтаў закупкі ўгнаенняў. - Заўвага БЕЛТА)... Я гавару: калі ласка, прыязджайце, бярыце. І "Беларуськалій" не загнецца. Будзе працаваць. Можа, мы ў гэтым годзе менш прададзім калійных угнаенняў па аб'ёме, але цэны выраслі. Гэта значыць мы забяспечым зарплаты, свой калектыў, і падаткі яны будуць плаціць нармальна. Гэта значыць у грашах мы нічога не прайграем", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама згадаў аб існуючай праблеме з пастаўкай украінскага збожжа: "Аказваецца, самы танны шлях праз Беларусь. Але мы іх раскусілі хутка. Мы з Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему. Я гавару: "Не перажывай, ніякага там збожжа столькі няма, колькі яны крычаць. І справа не ў збожжы. Яны хочуць нас абвінаваціць з табой, што мы ўчынілі сусветны голад". Мы такія гіганты, што ўчынілі ў свеце голад! Пачалі разбірацца. Ім проста трэба было яшчэ нейкую адну праблему сусветнага ўзроўню павесіць на нас. І афрыканцам і азіятам сказаць: "Два дыктатары вунь што робяць!".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі было прапанавана 7 напрамкаў для вывазу збожжа, тэма адпала сама сабой. "Тэмы няма. Вось ён які свет. Таму мы вытрымаем. Будуць лакальныя праблемы, мы іх вырашым. І па прычыне таго, што мы аказаліся вельмі запатрабаваны перш за ўсё ў Расіі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі