Фота з архіва
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць адной са сваіх найважнейшых задач выратаванне беларускай вёскі. Аб гэтым ён заявіў 18 снежня на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт не выключае, што для вырашэння праблемы з адтокам людзей з рэгіёнаў будзе ўстаноўлены ліміт на ўвод новых метраў жылля ў Мінску - не больш як 300 тыс. за год. А магчыма, і менш.
"Альтэрнатыва - гэта гарады-спадарожнікі. Стварайце там і на прылеглых да іх тэрыторыях аналагічнае па якасці паўнацэннае гарадское асяроддзе. Хоць бачу, што тут шмат праблем. Таксама комплексна разгледзім тэму ў наступным годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым згадаў пра ідэю замест гарадоў-спадарожнікаў развіваць вёскі-спадарожнікі - буйныя населеныя пункты для больш раўнамернага размеркавання насельніцтва. Гэта каля 200 вёсак.
А яшчэ ён нагадаў словы Васіля Шукшына з інтэрв'ю пасля выхаду фільма "Каліна чырвоная", які паглядзелі 140 млн чалавек: "Са знішчэннем вёскі мы страцім і маральнасць, і духоўнасць, пазбавімся самабытнасці. Гэта нашы карані, асаблівы ўклад, праца, якая выхоўвае. Без сваёй зямлі чалавек, як былінка, неабаронены перад ветрам". Прэзідэнт, паводле яго слоў, гатовы падпісацца пад гэтымі словамі.
Менавіта таму, дзеля захавання вёскі, Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе вялікую ўвагу сельскай гаспадарцы, рэгулярна асабіста бывае ў рэгіёнах, на прадпрыемствах АПК.
"Мая задача - выратаваць вёску! Каб гэта не былі пустыя хаты. Каб там жылі людзі. У гэтым уся сутнасць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Вёска - аснова асноў нашага жыцця. Не будзе вёскі - загінем. Дзяржава існаваць без гэтага не можа". На гэтыя словы прысутныя адрэагавалі апладысментамі.
У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў сітуацыю ў краінах Афрыкі, дзе самае надзённае пытанне было - забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання. І Беларусь змагла дапамагчы, напрыклад, Зімбабвэ поўнасцю гарантаваць харчовую бяспеку краіны, пасля чаго іншыя дзяржавы кантынента выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з нашай краінай. "Мы ідзём туды як сябры. Як яны нас называюць - браты. Мы навучаем, перадаём тэхналогіі, будуем прадпрыемствы, якія патрэбны, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы робім для іх усё. Але не бясплатна. І гэта сведчанне таго, што дзяржава будзе плаціць апошнія грошы, каб вырашыць задачу накарміць уласны народ".
Каб Беларусь захоўвала дасягнуты ўзровень у эканоміцы, і ў тым ліку ў сельскай гаспадарцы, трэба напружыцца, прыбаўляючы як мінімум па 2-2,5 працэнта ВУП, лічыць Прэзідэнт.
"З другога боку, калі гаварыць пра вёску, я ж не на Месяцы жыву і цудоўна бачу, што зусім малыя вёскі, як іх раней называлі "неперспектыўныя", вядома, не маюць перспектывы свайго развіцця", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Гэта, паводле яго слоў, аб'ектыўны працэс, сусветная тэндэнцыя. Многія гаспадаркі ў АПК краіны паступова ўзбуйняліся, і цяпер ужо ёсць сельскагаспадарчыя гіганты, напрыклад агракамбінат "Дзяржынскі", які выкарыстоўвае больш за 100 тыс. га зямлі, што супастаўна з плошчай цэлых раёнаў. Акрамя таго, шэраг працэсаў у сельскай гаспадарцы рабатызаваны і ў іх задзейнічана менш людзей.
Цяпер менш як 2 млн беларусаў жывуць у сельскай мясцовасці, што на 10 працэнтаў менш, чым было на момант распаду Савецкага Саюза.
"Трэба замацаваць людзей у аграгарадках, буйных (апорных) вёсках. Даць тут нармальнае жыццё (у сэнсе інфраструктуру для жыцця. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Усё гэта патрабуе ў большасці выпадкаў значных фінансавых і часавых затрат. Таму ўсе праграмныя дакументы - і рэспубліканскія, і рэгіянальныя - павінны быць сінхранізаваны. Інакш будзем мець справу з велізарным дысбалансам развіцця".-0-