Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: магчымасці супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана яшчэ больш важкія, чым дасягненні

Прэзідэнт 28.08.2019 | 10:49
У час сустрэчы
У час сустрэчы

28 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікія магчымасці і перспектывы для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з Казахстанам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перспектывы і магчымасці ў нас яшчэ больш важкія, чым тыя вынікі, якіх мы дасягнулі. Вы як пасол самі цудоўна разумееце, што з такой развітой інтэграцыяй, якая ў нас з вамі існуе, мы не павінны разважаць пра мільярд тавараабароту. Гэта павінны быць мільярды долараў тавараабароту. І мы гэта можам зрабіць", - сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. "Справа, якой вы займаліся апошнія гады, будучы паслом вельмі дружалюбнай краіны, мае вельмі добрыя вынікі. У нас вельмі добрыя адносіны з Казахстанам. Яны могуць параўнацца толькі з адносінамі Беларусі з Расіяй. Гэта дзве краіны, якія разам з Беларуссю заўсёды былі ініцыятарамі самых добрых адносін паміж народамі, асабліва пасля распаду Савецкага Саюза. Мы заўсёды ініцыіравалі інтэграцыйныя працэсы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на вельмі блізкія адносіны дзвюх краін у эканоміцы. "Эканоміка - фундамент усіх адносін. Няма эканомікі - няма ніякай ні дыпламатыі, ні палітыкі. Ёсць гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзяржавамі, значыць, выбудуецца і надбудова ў выглядзе палітычных кантактаў. У гэтых адносінах нам няма ў чым папракнуць Казахстан, як Казахстану папракнуць Беларусь таксама няма ў чым", - сказаў Прэзідэнт.

Беларусь і Казахстан канструктыўна супрацоўнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый, на ўзаемнай аснове аказваецца падтрымка па ключавых пытаннях. Дагаворна-прававая база ўключае больш за 60 пагадненняў. Асноватворным дакументам з'яўляецца міждзяржаўны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года. А ў сферы практычнага ўзаемадзеяння - "Дарожная карта" развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі на 2019-2020 гады.

Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $896 млн (130 працэнтаў да ўзроўню 2017 года), экспарт - $783,7 млн (132,3 працэнта), імпарт - $112,3 млн (115,6 працэнта). Аб'ём гандлю паслугамі ў 2018 годзе склаўся ў памеры $153,2 млн. Аб'ём казахстанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў мінулым годзе перасягнуў $18,8 млн (рост у 4,8 раза да ўзроўню 2017 года). У студзені-чэрвені 2019 года тавараабарот склаў $481,7 млн (111,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года).

Ключавымі пазіцыямі беларускага экспарту цяпер з'яўляюцца трактары і седлавыя цягачы, малако і малочныя прадукты, сметанковае масла, машыны для ўборкі сельскагаспадарчых культур, калійныя ўгнаенні, мэбля, ялавічына, грузавыя аўтамабілі, сыры і тварог. Аснову імпарту з Казахстана фарміруюць нафтапрадукты, каменны вугаль, нафтавыя газы, бавоўнавае валакно, насенне лёну, неапрацаваны алюміній.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 170 суб'ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць 8 сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання.

У Беларусі дзейнічаюць 49 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам, у тым ліку 13 сумесных і 36 замежных. У Казахстане працуюць 256 арганізацый з беларускім удзелам.-0-

Лукашэнка анансаваў свой хуткі візіт у КазахстанЛукашэнка анансаваў свой хуткі візіт у Казахстан
Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі
Пасол Казахстана адзначае вартасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэліПасол Казахстана адзначае вартасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі
На сустрэчы размова, у прыватнасці, ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.