Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка анансаваў свой хуткі візіт у Казахстан

Прэзідэнт 28.08.2019 | 12:19
У час сустрэчы
У час сустрэчы

28 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час зрабіць візіт у Казахстан. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Думаю, што мне ў бліжэйшы час прадставіцца магчымасць пабываць у Казахстане, і мы абмяркуем увесь комплекс нашых адносін. Мы ў свой час з цяперашнім Прэзідэнтам, спадаром Такаевым, дамовіліся, што спяшацца не будзем: сур'ёзна паглядзім, прарэвізуем нашы адносіны, выпрацуем план дзеянняў на будучыню (або, як модна цяпер гаварыць, дарожную карту нашых адносін на будучыя гады). У Нур-Султане мы зацвердзім гэту дарожную карту. Але сур'ёзна падрыхтуемся. Для гэтага ў бліжэйшы час збяром міжурадавую камісію, паглядзім на праблемныя пытанні, якія ёсць, і выпрацуем далейшыя нашы адносіны", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што выбары, якія нядаўна прайшлі ў Казахстане, і ў цэлым складаны палітычны перыяд пойдуць на карысць казахскаму народу. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вельмі добра быў знаёмы з цяперашнім Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. "Вельмі прыстойны, адукаваны і мною вельмі паважаемы чалавек. У нас з ім атрымаюцца добрыя адносіны, таксама як і ў Казахстана з Беларуссю будуць прадоўжаны ў гэтым жа рэчышчы адносіны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён папрасіў пасла, калі той будзе ў сталіцы Казахстана, перадаць самыя добрыя пажаданні і віншаванні Прэзідэнту Казахстана з паспяхова пройдзеным перыядам. "А таксама майму даўняму сябру, з якім мы не адзін пуд солі з'елі, - Нурсултану Абішавічу (Назарбаеву). Пажадайце яму ад майго імя самага добрага здароўя", - дадаў беларускі лідар.

Што датычыцца Ермухамета Ертысбаева, Прэзідэнт упэўнены, што ён назаўсёды застанецца сябрам Беларусі, і яму было камфортна жыць і працаваць у краіне. "Усё ж такі гэта ваша Беларусь, ваша краіна, якую вы ведаеце даўно - з савецкіх часоў. Ведайце, што ў Беларусі вы заўсёды свой чалавек, паколькі вы нямала тут пражылі і прапрацавалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на той факт, што яго з паслом многае збліжае ў асабістых адносінах: "Рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, даведаўся, што мы з вамі па першай адукацыі, па прафесіі - гісторыкі".

Як расказаў Ермухамет Ертысбаеў журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам, візіт беларускага лідара ў Казахстан чакаецца ў канцы кастрычніка бягучага года. "Мы з нецярпеннем чакаем візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Гэты візіт канчаткова замацуе тое стратэгічнае партнёрства, якое намечана, і выведзе нашы адносіны на новы якасны этап", - упэўнены дыпламат.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.