ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 15:51

Лукашэнка лічыць самым важным падтрымліваць бяспеку і стабільнасць у краіне

Аляксандр Лукашэнка пасля галасавання
Аляксандр Лукашэнка пасля галасавання

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць самым важным падтрымліваць бяспеку і стабільнасць у краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння пасля галасавання на выбарах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Прэзідэнт у тым ліку закрануў тэму 33 затрыманых раней расіян. "Што датычыцца гэтых баевікоў, пра гэта ўжо шмат сказана. Мы з Прэзідэнтам Пуціным дамовіліся, што дэталёва ўсе факты і фактары, якія сёння ў наяўнасці, разгледзім, мы разбяромся. Украіна падключылася да гэтага. Наколькі я праінфармаваны, прыслалі свае прапановы і заўвагі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але пакуль ніхто не прыехаў, як я запрасіў пракурораў - аднаго і другога (Расіі і Украіны. - Заўвага БЕЛТА). Наш пракурор чакае прыезду. Не прыедуць, мы самі разбяромся і вырашым гэту праблему".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адмова пракурораў сюды прыехаць сведчыць аб тым, што ім напляваць на лёсы гэтых людзей.

"Вось паслалі і паслалі. Спачатку, кажуць, у Венесуэлу пасылалі, потым - у Стамбул, потым - у Лівію, потым нібыта, Сечын наняў іх для таго, каб ахоўваць недзе ці то ў Лівіі, ці то ў Венесуэле, ці то ў Сірыі нафтавыя аб'екты. На што Ігар Сечын сказаў: я да іх не маю ніякіх адносін. І я яму веру", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

"Цяпер, напэўна, усю гэту канспіралогію вы прачыталі ўжо і вы бачылі, дзе гэта ўсё выкладзена. Кажуць, што гэта трэцяя краіна хацела ўчыніць правакацыю і сутыкнуць Беларусь і Расію. Слухайце, можа быць. Але мне якая розніца, хто гэта справакаваў. Я працую па факце, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мне ўсё роўна на гэты момант, хто правакаваў, хто іх сюды накіроўваў, хто пасылаў. Гэта другаснае, галоўнае, каб яны не ўчынілі пажар у цэнтры Мінска. Вось што для мяне сёння важна".

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь будзе гэта ўлічваць і будаваць свае ўзаемаадносіны, зыходзячы ў тым ліку з гэтых момантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі