Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 13:38

Лукашэнка: прымяненне ядзернай зброі абсалютна недапушчальна

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць абсалютна недапушчальным прымяненне ядзернай зброі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналіст пацікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі наконт гіпатэтычнай магчымасці прымянення ядзернай зброі ў выпадку зацягвання ваенных дзеянняў ва Украіне і ці лічыць ён гэта наогул дапушчальным, ці не з'яўляецца гэта нейкай чырвонай лініяй у такім выпадку.

"Абсалютна лічу, што прымяненне ядзернай зброі недапушчальна, яшчэ і таму, што гэта побач з намі. Не зусім тут, але не за акіянам, як Злучаныя Штаты. Недапушчальна наогул... што наш зямны шар з арбіты можа сарваць і мы паляцім невядома куды. Прымяненне ядзернай зброі недапушчальна", - адназначна падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама прадоўжыў: "Можа Расія ці не можа - гэта вам трэба задаць кіраўніцтву Расіі такое пытанне".

"Але я вам сказаў - Расія асуджана на перамогу. Расія не тое што не прайграе, Расія не можа па азначэнні прайграць або пацярпець паражэнне ў гэтай аперацыі, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Трэба зыходзіць з гэтага. А якую зброю будзе прымяняць Расія - я магу выказаць свой пункт гледжання, - залежыць не столькі ад Украіны, а ад вас, ад НАТА. Вы ўжо там пераходзіце чырвоную лінію. Я часам задаю пытанне Пуціну: ідуць па чыгунцы пастаўкі ўзбраення, з Польшчы перш за ўсё. Я задаю пытанне: чаму пастаўкі гэтай зброі, якая будзе накіравана супраць рускіх людзей, расіян, якія там ваююць, чаму не спыняюцца? Яны яшчэ асцярожнічаюць. Але ж гэта элементарна, каб спыніць гэтыя пастаўкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі