Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 13:05

Лукашэнка: дзеянні Захаду - гэта спроба дацягнуцца да Расіі і ўстараніць канкурэнта ў асобе Беларусі

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Недружалюбныя дзеянні Захаду - гэта спроба дацягнуцца да Расіі і ўстараніць канкурэнта ў асобе Беларусі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу ў час размовы з работнікамі "Граніта", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сабрацца, выстаяць. Вы бачыце, што пайшоў вялікі накат. Накат на Расію, але цераз нас не пераскочыш. А Украінай мы не можам стаць. Мы не можам ваяваць супраць Расіі, рускіх людзей. Гэта нашы людзі. Таму і ідзе гэты накат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Другая прычына недружалюбных дзеянняў з боку Захаду заключаецца ў канкурэнцыі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Яны ж канкурэнты нашы, і гэта зразумела. Свет у мінулым годзе сціснуўся на фоне гэтага кавіду, і месца ўсім не хапае. Таму трэба выстаяць, чаго б гэта ні каштавала. Што датычыцца ўрада, Прэзідэнта, вы за нас не хвалюйцеся: мы сваю работу зробім. Але кожны павінен разумець, што проста не будзе. Гэта, перш за ўсё, звычайная канкурэнцыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэтым тлумачацца і санкцыі, уведзеныя супраць беларускай авіякампаніі "Белавія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі