Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 12:34

Лукашэнка: час ставіць перад сістэмай адукацыі беспрэцэдэнтны выклік

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час ставіць перад сістэмай адукацыі беспрэцэдэнтны па сваёй сур'ёзнасці выклік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час ставіць перад сістэмай адукацыі беспрэцэдэнтны па сваёй сур'ёзнасці выклік", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з апошняга такога мерапрыемства мінула чатыры гады, прычым апошнія два з іх былі няпростымі і для краіны, і для сістэмы адукацыі. "Вельмі важна, што вы прыехалі з усіх куткоў Беларусі", - звярнуў ён увагу.

"Шмат было выпрабаванняў. Гэта і пандэмія, якая стварыла стрэсавыя ўмовы і прымусіла на хаду перабудоўваць навучальны працэс. Гэта і палітычныя падзеі, якія закранулі работнікаў сістэмы адукацыі не менш, чым сілавікоў і дзяржаўных служачых. І сёння я дзякую тым, хто не пахіснуўся, і ў вашай асобе нашай педагагічнай супольнасці за прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і грамадзянскую пазіцыю, ад якой залежала шмат", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі