Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 13:47

Лукашэнка: безразважныя палітыкі Захаду сутыкнулі братоў украінцаў і расіян

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія эліты зрабілі нацызм дзяржаўнай ідэалогіяй ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з выпадку 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паслядоўнікі нацыстаў апанаваны ідэяй рэваншу. Але адкрыта змагацца з наследнікамі савецкага народа не гатовы. Добра, відаць, засвоілі ўрок. Таму напаўняюць Украіну зброяй, ваююць з мемарыяламі, сімваламі, ветэранамі, вязнямі канцлагераў і нават іх сем'ямі, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - У самым страшным сне немагчыма было ўявіць, што там, у гэтай брацкай нам краіне, якая цудам выжыла пад ботам фашысцкіх акупантаў, нацызм зноў падніме галаву".

Прэзідэнт заявіў, што гэта заходнія эліты ўзгадавалі ва Украіне "гэтага монстра", зверглі законную ўладу, узброілі да зубоў наваяўленых памагатых Бандэры і Шухевіча, зрабілі нацызм дзяржаўнай ідэалогіяй, сутыкнулі братоў украінцаў і расіян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі