Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2025, 08:58

Лукашэнка: беларускую культуру вызначае высокая духоўнасць і спрадвечная народная мудрасць 

Фота з архіва
Фота з архіва
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Высокая духоўнасць у спалучэнні са спрадвечнай народнай мудрасцю - унікальная рыса айчыннай культуры", - звярнуў увагу беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што традыцыі і каштоўнасці сваіх продкаў беларусы беражліва захавалі ў сэрцах і стваральнай самаадданай працай прадаўжаюць узбагачаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад'емнай часткай сусветнай спадчыны.

Цяпер у сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Дзякуючы іх плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў Беларусь ведаюць далёка за яе межамі.

"Упэўнены, што і ў далейшым сваім талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам культуры здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
 
Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Высокая духоўнасць у спалучэнні са спрадвечнай народнай мудрасцю - унікальная рыса айчыннай культуры. Традыцыі і каштоўнасці нашых продкаў беларусы беражліва захавалі ў сваіх сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць і ўзнімаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад'емнай часткай сусветнай спадчыны.

Сёння ў сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы. Дзякуючы вашай плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў нашу краіну ведаюць далёка за яе межамі.

Упэўнены, што і надалей сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву.

Жадаю вам здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.
 
Аляксандр Лукашэнка
12 кастрычніка 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі