Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2022, 17:05

Лукашэнка: беларускае тэлебачанне набыло пазнаваемы і непаўторны стыль

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХІV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта яркая і важная падзея ў прафесійным жыцці ўсіх, хто штодзённа стварае інфармацыйную карціну сучаснай гісторыі Беларусі, - гаворыцца ў прывітанні. - Дзякуючы вашым талентам, майстэрству і імкненню да ўдасканалення беларускае тэлебачанне набыло пазнаваемы і непаўторны стыль. Сапраўдным адкрыццём стала айчынная аўтарская журналістыка - вострая і дынамічная, якая пераканаўча адказвае на інфармацыйныя выклікі нашага часу".

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць усім, хто, прытрымліваючыся прынцыпаў журналісцкай этыкі і пераемнасці традыцый, цікава і аб'ектыўна асвятляе падзеі ў краіне і свеце, адкрывае новыя старонкі гістарычнага, культурнага і духоўнага жыцця беларускага народа, стварае ў эфіры вобраз роднай Беларусі.

"Няхай у тэлевізійным і творчым жыцці вам заўсёды спадарожнічаюць глядацкая любоў і прызнанне. Будзьце заўсёды на вяршыні прафесійнага поспеху", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі