9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні и народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Камбоджа - краіна з багатай культурнай спадчынай, духоўнымі традыцыямі, якія народ беражліва захоўвае. Ваша дзяржава ўпэўнена рухаецца наперад па шляху ўстойлівага развіцця і павышэння якасці жыцця грамадзян. Дзякуючы хуткаму эканамічнаму росту Каралеўства стварае перспектыўныя напрамкі для інвестыцый, працы і сацыяльнага прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні рознабаковага супрацоўніцтва з Камбоджай - важным партнёрам у Азіяцкім рэгіёне. Упэўнены, мы маем усе магчымасці істотна актывізаваць беларуска-камбаджыйскае ўзаемадзеянне ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць і адукацыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарадому Сіхамоні здароўя, шчасця і поспехаў, а народу Каралеўства - міру, салідарнасці і працвітання.-0-