Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь - краіна таленавітых людзей

Прэзідэнт 19.04.2019 | 16:21

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - краіна таленавітых людзей. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай нацыянальнай культуры заключаны каласальныя духоўныя багацці. Гэта наш духоўны стрыжань. Ён дапамагае захаваць самабытнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, сёння, калі звонку навязваюцца нейкія ўсярэдненыя каштоўнасці, якія спараджаюць безгустоўнасць і бездухоўнасць, вельмі важна паказаць гэта багацце, захаваць свае ідэалы, пачуццё ўласнай годнасці. Гэта значыць - захаваць сілу краіны, яе незалежнасць. У Беларусі павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і прымножыць культурную спадчыну, выхаваць на ёй новыя пакаленні.

"Паглядзіце, колькі талентаў дала Беларусь усяму свету. Беларусь, безумоўна, краіна таленавітых людзей, - сказаў Прэзідэнт. - Умовы для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу ў нас створаны. Працуюць розныя фонды і праграмы падтрымкі. Дзяржава ўклала немалыя сродкі ў рэканструкцыю аб'ектаў культуры".

Гаворачы аб турыстычным патэнцыяле краіны, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Міністэрству спорту і турызму трэба максімальна выкарыстоўваць яго. "Так, усе ведаюць Белавежскую пушчу, Брэсцкую крэпасць, саборы і музеі Полацка. А як жа Лідскі і Косаўскі замкі, цудоўная архітэктура Пінска і многае іншае?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. Гэтыя аб'екты таксама павінны стаць часткай турыстычнага бізнесу, падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.