Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 красавіка 2020, 09:26

Лукашэнка: Беларусь і Расія маюць усё неабходнае для ўмацавання раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай інтэграцыі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з нагоды святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята, якое ўпісана ў гістарычны каляндар дзвюх краін больш як 20 гадоў таму, увасабляе шчырае імкненне беларусаў і расіян прадаўжаць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькаў жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.

"За кароткі па мерках гісторыі перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы фундамент Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і Расіі пры захаванні агульнасці іх шляху развіцця і непарыўнасці чалавечых лёсаў", - гаворыцца ў звароце.

Прэзідэнт адзначыў, што народы абедзвюх краін збераглі і прымножылі глыбокія эканамічныя сувязі. Сёння тысячы беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у вытворчай кааперацыі, што дае магчымасць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на знешніх рынках. Гэтаму таксама садзейнічаюць сумесныя праекты ў навукаёмістых і высокатэхналагічных галінах. Фарміраванне агульнага рынку працы і звязанай з ім інфраструктуры значна пашырыла магчымасці прафесійнай самарэалізацыі і развіцця для грамадзян дзвюх дзяржаў, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваны не толькі на агульных эканамічных інтарэсах і ўзаемавыгадным гандлі. Іх стрыжнем заўсёды былі, ёсць і будуць непарушная шматгадовая дружба і з'яднанасць народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой мы будзем урачыста адзначаць у гэтым годзе, - падкрэсліў беларускі лідар. - Наш святы абавязак - зберагчы і перадаць нашчадкам праўду аб тых страшных падзеях і гістарычным подзвігу савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты - рэканструкцыя Брэсцкай крэпасці і ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату - важны ўклад ва ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны".

Цяпер Беларусь і Расія разам процідзейнічаюць выклікам і пагрозам бяспецы, праводзячы ўзгодненую знешнюю і абаронную палітыку ў імя падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне. Гэта цалкам заканамерна, адзначыў Прэзідэнт.

"Намі праведзена вялікая работа. Але яшчэ шмат трэба будзе зрабіць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай інтэграцыі і ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалізацыі нашых планаў будзе залежаць ад няўхільнага выканання прынятых дамоўленасцей, выключэння нацыянальнага пратэкцыянізму, устаранення існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. У нас для гэтага ёсць усё неабходнае - воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Віншаванне Лукашэнкі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Свята, якое ўпісана ў гістарычны каляндар нашых краін больш як 20 гадоў таму, увасабляе шчырае імкненне беларусаў і расіян прадаўжаць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькаў жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.

За кароткі па мерках гісторыі перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы фундамент Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і Расіі пры захаванні агульнасці іх шляху развіцця і непарыўнасці чалавечых лёсаў.

Мы збераглі і прымножылі глыбокія эканамічныя сувязі. Сёння тысячы беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у вытворчай кааперацыі, што дае магчымасць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на знешніх рынках. Гэтаму таксама садзейнічаюць сумесныя праекты ў навукаёмістых і высокатэхналагічных галінах.

Фарміраванне агульнага рынку працы і звязанай з ім інфраструктуры значна пашырыла магчымасці прафесійнай самарэалізацыі і развіцця для грамадзян дзвюх дзяржаў.

Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваны не толькі на агульных эканамічных інтарэсах і ўзаемавыгадным гандлі. Іх стрыжнем заўсёды былі, ёсць і будуць непарушная шматгадовая дружба і з'яднанасць народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой мы будзем урачыста адзначаць у гэтым годзе.

Наш святы абавязак - зберагчы і перадаць нашчадкам праўду аб тых страшных падзеях і гістарычным подзвігу савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты - рэканструкцыя Брэсцкай крэпасці і ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату - важны ўклад ва ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны.

Цалкам заканамерна, што цяпер нашы краіны разам процідзейнічаюць выклікам і пагрозам бяспецы, праводзячы ўзгодненую знешнюю і абаронную палітыку ў імя падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Намі праведзена вялікая работа. Але яшчэ шмат трэба будзе зрабіць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай інтэграцыі і ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалізацыі нашых планаў будзе залежаць ад няўхільнага выканання прынятых дамоўленасцей, выключэння нацыянальнага пратэкцыянізму, устаранення існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў.

У нас для гэтага ёсць усё неабходнае - воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі.

Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру, згоды, дабрабыту і працвітання вам і вашым сем'ям.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы,

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі