Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова ўзмацніць сваю ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Прэзідэнт 15.04.2019 | 13:12

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўзмацніць сваю ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі будуць дасягнуты адпаведныя дамоўленасці паміж лідарамі Расіі і Украіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі бок робіць усё магчымае, каб унесці свой уклад ва ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне, дзе да гэтага часу гінуць не чужыя для беларусаў людзі. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпрадстаўніком АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.

"Можа, і не трэба было з майго боку, але бачачы, як вялацякуча ідзе гэты працэс, нікуды не варты працэс, як не выконваюцца Мінскія дамоўленасці, якія былі дасягнуты, я шчыра выказаўся: калі дамовяцца два прэзідэнты - Расіі і Украіны, Пуцін і Парашэнка - і будуць бачыць узмацненне ролі Беларусі там (таму што мы родныя, мы тры сястры: Расія, Беларусь і Украіна), то мы гатовы выканаць гэту ролю. Але навязвацца ў міратворцы, навязвацца ў пасрэднікі - мы ніколі на гэта не пойдзем. Нам гэта не тое што не патрэбна, нам гэта не да твару", - заявіў Прэзідэнт.

"Мы ж ведаем, як толькі я пачынаю нешта гаварыць пра Украіну, аб мяне пачынаюць ногі выціраць то ў Расіі, то ва Украіне. Камусьці нешта не падабаецца. Таму і сказаў: вы, спадары, дамаўляйцеся, убачыце нас у гэтай дамоўленасці - мы пастараемся выканаць тую ролю, якая будзе нам адведзена. Мэта адна - мір і стабільнасць у раёне Данбаса і Луганска і на ўсёй Украіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, канфлікт ва Украіне да гэтага часу аказвае небяспечны ўплыў на Беларусь. "Вельмі шмат людзей, якія перамяшчаюцца праз граніцу са зброяй, некаторыя беларусы паехалі і паваявалі там, панюхалі крыві - гэта таксама вельмі небяспечная тэндэнцыя, - растлумачыў ён. - Што там гаварыць: краіна размешчана побач з намі, таму, хачу я гэтага ці не, хоча беларускі народ гэтага ці не, я і беларускі народ уцягнуты ў гэты канфлікт".

"Мы ўсё рабілі і робім для таго, каб там быў мір, таму што гінуць старыя, жанчыны, дзеці - тыя, хто не паспеў збегчы адтуль і там застаўся (а можа, і збегчы няма куды), - яны перш за ўсё гінуць. І гэта не чужыя нам людзі. Вайна ідзе літаральна за нашай агароджай. Таму я згадзіўся на гэту трохбаковую кантактную групу, і мы цяпер усяляк стараемся падтрымліваць гэту работу і забяспечваць функцыянаванне. Нядаўна я сустракаўся з кіраўніком гэтай групы, спецпрадстаўніком АБСЕ Сайдзікам. Ён мне адкрыта сказаў: не маем ніякіх праблем, толькі дзякуем за гэту работу", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.