Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лістапада 2018, 12:39

Лукашэнка: Беларусь гатова прапанаваць тры кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ

12 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова прапанаваць тры кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Што датычыцца ратацыі кіраўніка гэтай арганізацыі, то наступная краіна па алфавіце Беларусь. "У мяне на сённяшні дзень тры кандыдатуры, якія я магу прапанаваць на пасаду генеральнага сакратара АДКБ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар выказаў неразуменне, чаму пытанне змены генеральнага сакратара ў прэсе выклікала столькі розных меркаванняў і пустых размоў, паколькі асноўным на саміце было ўсё ж такі пытанне знешнепалітычнай сітуацыі вакол краін АДКБ.

Рашэнне аб новым кіраўніку арганізацыі будзе прынята на маючай адбыцца 6 снежня сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі