Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2020, 09:04

Лукашэнка бачыць вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве Беларусі і Японіі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Нарухіта з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковае супрацоўніцтва мае вялікі патэнцыял, асабліва ў сферах гандлю, прамысловай кааперацыі, інвестыцый і тэхналогій. Жыхары дзвюх краін могуць спазнаць прыгажосць і разнастайнасць Беларусі і Японіі праз развіццё сувязей у галінах спорту, культуры і турызму.

"Перакананы, што пры вашай падтрымцы дружба і рознабаковае ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Токіа будуць і ў далейшым дынамічна пашырацца і ўмацоўвацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі