Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі развіцця Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы

Прэзідэнт 19.10.2018 | 15:06

19 кастрычніка, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з дасягненнямі і перспектывамі развіцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту далажылі, што за апошнія гады ва ўніверсітэце значна павялічылася колькасць выкладчыкаў з вучонымі ступенямі і званнямі, ВНУ актыўна займаецца пазабюджэтнай дзейнасцю, прыцягваючы сродкі на сваё развіццё.

Гродзенскі дзяржуніверсітэт развіваецца ў рамках эксперыментальнай пляцоўкі па ўкараненні канцэпцыі "Універсітэт 3.0". Яна прадугледжвае не проста падрыхтоўку спецыялістаў, а навучанне іх дзеянням ва ўмовах нявызначанасці, адсутнасці гатовых рашэнняў. У першую чаргу размова ідзе аб навыках прадпрымальніцкай актыўнасці, уменні працаваць над камерцыялізацыяй сваіх навуковых распрацовак. Для гэтага ствараецца практыка-арыентаванае адукацыйнае асяроддзе, наладжаны сувязі з заказчыкамі кадраў. Не застаюцца ўбаку і працэсы лічбавізацыі.

Аляксандру Лукашэнку расказалі аб навуковых даследаваннях і прыкладных распрацоўках студэнтаў, у прыватнасці, аб рабоце студэнцкага медыяцэнтра, які ўключае ў сябе тэле- і радыёстудыі, кабінет перыядычнага друку і фатаграфіі. Тут маюць магчымасць займацца і атрымліваць першы журналісцкі вопыт не толькі студэнты, але і школьнікі.

Прэзідэнту прадэманстравалі распрацоўкі вучэбнай лічбавай лабараторыі "Тэхналаб" і студэнцкага канструктарскага бюро "Практычная электроніка". У ліку распрацовак вучэбная лічбавая лабараторыя - лічбавыя датчыкі і ўстройствы, якія ўжо выкарыстоўваюцца на занятках па фізіцы ў многіх беларускіх школах. Айчынныя ўстройствы больш кампактныя і танныя ў параўнанні з замежнымі аналагамі, пры гэтым супастаўныя з імі па якасці. Акрамя таго, абсталяванне мае значны экспартны патэнцыял і пастаўляецца ўжо за мяжу. Было таксама прадстаўлена аўтаматызаванае спектральнае абсталяванне для навуковых даследаванняў. Яно таксама запатрабавана за мяжой.

Студэнты ВНУ, у прыватнасці, вывучаюць методыку прымянення малекул-маркераў для ранняй дыягностыкі некаторых хвароб, методыку выкарыстання наначасціц для даследавання нафтавых свідравін. Многія распрацоўкі могуць атрымаць развіццё ўжо на базе мясцовага навукова-тэхналагічнага парка.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праектам "Віртуальная Гродзеншчына". Ён уключае сайт для суправаджэння бязвізавай зоны. Студэнты ствараюць не толькі віртуальныя экскурсіі па выдатных мясцінах, але і аб'ёмныя 3D-мадэлі страчаных архітэктурных помнікаў.

Увазе кіраўніка дзяржавы была прадстаўлена і сеткавая адукацыйная платформа ўніверсітэта - адукацыйны партал. З яго дапамогай студэнты могуць у любы час і ў любым месцы атрымаць доступ да вучэбных матэрыялаў, даведацца аб дзейнасці ВНУ.

Размова ішла і пра будаўніцтва для ВНУ дадатковых карпусоў інтэрнатаў. Гэта ў тым ліку дапамагло б больш актыўна прыцягваць на навучанне замежных студэнтаў. Прэзідэнт цікавіўся коштам праекта і адзначыў, што на гэта пытанне трэба паглядзець яшчэ і ў параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі. "Калі самая вялікая праблема з забяспечанасцю інтэрнатамі, то, вядома, дапаможам тут", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць і прадставіць яму ўсю інфармацыю наконт гэтага, у тым ліку па магчымых крыніцах фінансавання, уключаючы мясцовыя сродкі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.