Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 22:58

Лукашэнка: адзіны славянскі свет цяпер пастаўлены ва ўмовы палітычнага і культурнага выжывання

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны славянскі свет, моцны сваёй тысячагадовай гісторыяй, пастаўлены ва ўмовы палітычнага і культурнага выжывання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, гэта святочная, творчая атмасфера менш за ўсё схіляе да размоў аб палітыцы. Але лёс "Славянскага базару" з першага свайго дня звязаны менавіта з гэтай палітыкай. І мы правільна зрабілі, што захавалі наш фестываль, тады ў цяжкія 90-я", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" зноў актуальны як ніколі.

"Але ж, ствараючы гэты форум, мы і падумаць не маглі, што адзіны славянскі свет, моцны сваёй тысячагадовай гісторыяй, будзе пастаўлены ва ўмовы палітычнага і культурнага выжывання. Што будуць страчаны простыя чалавечыя каштоўнасці, якія так важныя ў адносінах паміж краінамі і народамі: такія, як дружба, давер, шчырасць", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі