Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2020, 09:16

Лукашэнка: адносіны з Азербайджанам грунтуюцца на высокім узроўні даверу і ўзаемаразумення

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Шчыра рады поспеху Азербайджана на шляху якасных пераўтварэнняў усіх бакоў жыцця грамадства. Уражальныя дасягненні, якія дэманструе краіна ў эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах развіцця, атрымалі міжнароднае прызнанне і садзейнічалі ўмацаванню пазіцый вашай дзяржавы на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія сталі асновай беларуска-азербайджанскіх адносін, што развіваюцца ў духу стратэгічнага партнёрства, дружбы і саюзніцтва.

"Упэўнены, што ваш важкі ўклад ва ўмацаванне плённых доўгатэрміновых сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам будзе садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва на карысць жыхароў нашых краін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, жыццёвай энергіі, новых поспехаў і дасягненняў, а народу Азербайджана - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі