Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 14:41

Лукашэнка аб вакцынацыі: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі перажылі паўтара года пандэміі. Цяпер на парадку дня стаіць пытанне вакцынацыі. У краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча засцерагчы ад небяспекі сябе і сваіх блізкіх", - сказаў Прэзідэнт.

"У нас вакцын хапае. Але гэта будзе добраахвотна, па жаданні чалавека", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі