Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 мая 2022, 11:25

Лукашэнка аб санкцыях: цяжкасці - не прычына для панікі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяжкасці не прычына для панікі, але і разлічваць, што сітуацыя з санкцыямі вырашыцца сама па сабе, не трэба. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па праекце закона аб удасканаленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Айчынныя прадпрыемствы сапраўды сутыкаюцца з бар'ерамі, штучна створанымі на знешнім контуры. Яны закранулі ўсе этапы вытворчага працэсу: закупку сыравіны, матэрыялаў, транспарціроўку, разлікі, фінансы, крэдытную падтрымку, продажы на экспарт. Нагадваю, цяжкасці не прычына для панікі, але і разлічваць, што сітуацыя сама па сабе вырашыцца, не трэба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў фізічнае зніжэнне аб'ёмаў продажаў калію і нафтапрадуктаў. Гэтыя дзве пазіцыі (іх удзельная вага 13 працэнтаў) паўплывалі ў цэлым на вынік прамысловага комплексу. "Трэба адзначыць, што гэта вельмі важныя для сусветнага рынку тавары, па якіх намеціўся проста шалёны рост цэн", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Сітуацыя з экспартам калію і нафтапрадуктаў таксама негатыўна паўплывала на транспартную галіну, аптовы гандаль. Астатнія сектары беларускай прамысловасці працуюць з вынікам 100 працэнтаў і вышэй. "Упэўнены, і з нафтай, і з каліем мы разбяромся", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў удзельнікам нарады аб бягучых задачах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця 2022 года: забяспечыць занятасць людзей, не дапусціць спынення вытворчасцей, захаваць цяперашні ўзровень даходаў насельніцтва. "У каго прадукцыйнасць працы вышэйшая - добра, няхай плацяць больш", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі