Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 13:49

Лукашэнка аб рабоце з насельніцтвам: людзі павінны разумець, што яны не адны ў сваіх праблемах, што мы іх чуем

10 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Работа па інфармацыйным суправаджэнні дзеянняў мясцовай улады павінна весціся так, каб людзі разумелі, што яны не адны ў сваіх праблемах, што іх чуюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці пазітыўнага моманту кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мясцовыя ўлады навучыліся працаваць у тандэме з рэгіянальнымі журналістамі. "Але гэта не азначае, што раённым газетам трэба ператварыцца ў трыбуну або Дошку гонару старшыні выканкама. Яны павінны быць цікавыя чытачам і даваць уяўленне аб жыцці не толькі рэгіёна і райвыканкама, але і краіны ў цэлым, - арыентаваў беларускі лідар. - Бывае часам адкрываеш нумар, а там адны аб'явы, рэклама, праграма тэлеперадач, ды яшчэ польскіх тэлеканалаў".

"І галоўнае, уся работа па інфармацыйным суправаджэнні дзеянняў мясцовай улады павінна весціся так, каб людзі разумелі, што яны не адны ў сваіх праблемах, што мы іх чуем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён прыгадаў пра вялікую актыўнасць грамадзян у час работы дыялогавых пляцовак, калі ў Беларусі абмяркоўвалі канстытуцыйную рэформу. Усяго за 3 месяцы ў краіне было праведзена больш за 3 тыс. сустрэч з ахопам каля 150 тыс. чалавек. "Мы ўбачылі непадробную цікавасць, і эфект быў небывалы - актыўнасць на рэферэндуме, накіраваным на стварэнне", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Ён упэўнены, што такую форму работы з насельніцтвам трэба развіваць, паколькі яна дае магчымасць грамадству адчуць дачыненне да прыняцця рашэнняў, а менавіта так і прыходзіць адказнасць за іх выкананне. "Упэўнены, што мы знайшлі фармат работы, які будзе жыць. Але толькі калі пазбегнем фармалізму (а ў нас ён буйна цвіце). Таму арганізуйце пляцоўкі, выносьце на абмеркаванне пытанні, актуальныя для насельніцтва, тыпу медыцынскага абслугоўвання, вакцынацыі, добраўпарадкавання тэрыторый, водазабеспячэння, гандлю, збору і перапрацоўкі адходаў", - паставіў задачу беларускі лідар.

Удзел у такіх дыялогавых пляцоўках экспертаў, спецыялістаў, якія змогуць даць кваліфікаваныя адказы, абавязковы, лічыць Прэзідэнт. Тым больш што такіх экспертаў, чыё меркаванне заваявала высокі аўтарытэт у грамадстве, цяпер дастаткова. Уладзімір Пярцоў, Вольга Шпілеўская, Іван Эйсмант, Марат Маркаў - назваў толькі некаторых з іх беларускі лідар. "Малайцы. Яны ўжо навучыліся не толькі рэагаваць на сітуацыю, але і моцна весці контрпрапаганду, абараняючы ўласнае насельніцтва, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вось гэтых людзей трэба запрашаць у працоўныя калектывы, на дыялогавыя пляцоўкі, але туды павінен ісці і начальнік, які павінен расказаць, як будзе развівацца прадпрыемства, раён і гэтак далей".

"Не трэба баяцца людзей. Трэба ісці да іх і проста па-чалавечы размаўляць", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі