ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 ліпеня 2022, 11:35

Лукашэнка аб эканамічным развіцці: стаіць задача захаваць тэмпы мінулага года

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу захаваць тэмпы эканамічнага развіцця ў краіне і рэгіёнах не горшыя за мінулы год. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней азнаёміўся з абстаноўкай ва ўсходніх рэгіёнах краіны і напярэдадні сустракаўся з губернатарам Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам. Гэта размова ў тым ліку дапамагла выявіць шэраг недахопаў напярэдадні ўборачнай кампаніі. "Гэта характэрныя недахопы для Беларусі ў цэлым. Думаю, і для Гродзеншчыны ў гэтай сітуацыі. Мы сур'ёзна прааналізавалі наогул эканамічную сітуацыю вобласці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца Гродзенскай вобласці, то Прэзідэнт канстатаваў, што за паўгоддзе, калі гаварыць аб традыцыйных паказчыках, сітуацыя вымушае жадаць лепшага. "І па валавым рэгіянальным прадукце, і па іншых паказчыках. Вядома, вы можаце сказаць, што база мінулага года ўсё ж такі была вышэйшая, чым у Магілёўскай вобласці, і прыбаўляць Гродзенскай вобласці складаней. Але пастаўлена задача, і яе трэба выконваць. Я не патрабую сёння ні ад урада, ні ад губернатараў, каб яны дабавілі па ВУП або ВРП 5-6 працэнтаў. Задача стаіць у гэтай сітуацыі захаваць тэмпы мінулага года, выйсці на ўзровень мінулага года", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Гродзенская вобласць патэнцыяльна магла б нават больш. "Баюся, што за астатнія паўгода ўжо вам будзе складана перасягнуць узровень мінулага года. Хаця ўсялякае магчыма. Але ўзровень мінулага года не па статыстыцы, а ў рэальным становішчы трэба дасягаць. Таму што для Гродзеншчыны гэта не характэрна, што яна ўпадзе нават на адзін або паўпрацэнта. Таму гэта задача для вас дасягальная", - сказаў Прэзідэнт.

Адной з галоўных тэм у ходзе рабочай сустрэчы была ўборачная кампанія, якая ўжо стартавала. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўмовы надвор'я крыху ўскладнілі ўборку, у тым ліку ў Гродзенскай вобласці, але катастрофы ў гэтым няма ніякай: "Таму што ў вас і кадры. Малайцы людзі. І падрыхтаваны вы да ўборкі як заўсёды лепш. Я ўпэўнены, што вы ўборку праведзяце так, як патрэбна. Але трэба ўсё ж такі ўлічваць гэту спрасаванасць (неабходнасць практычна адначасова выконваць шэраг работ. - Заўвага БЕЛТА). Азімы ячмень, рапс, потым трэба араць хутка, каб азімыя пасеяць, яравыя каласавыя трэба ўбраць своечасова".

Кіраўнік дзяржавы асабліва акцэнтаваў увагу на нарыхтоўцы кармоў і другім укосе траў, які, асабліва ў Гродзенскай вобласці, па аб'ёмах нават лепшы за першы. "Асабліва там, дзе паспелі падкарміць травы другога ўкосу. Трэба гэта ўзяць. Гэта будзе добры рэзерв і запас кармоў на будучыню. Таму што такія ўмовы надвор'я для траў наўрад ці ў нас яшчэ будуць. Я наогул не помню, каб так было. Ну як на заказ: папрасіў Госпада - ён табе дожджык падкінуў. Таму ўборка траў мяне цяпер вельмі насцярожвае ў сувязі з тым, што трэба каласавыя ўбіраць, рапс. Асноўная ўборка, а тут яшчэ травы. Але іх трэба ўзяць. Гэта асаблівасць", - сказаў Прэзідэнт.

Пэўную цяжкасць пры ўборцы выклікае і палегласць пасеваў, што характэрна ў тым ліку для Гродзенскай вобласці. "Вы гэта бачыце. Гэтак жа, як і на ўсходзе, ды і па ўсёй краіне адны і тыя ж праблемы. Але гэта праблемы адвечныя ў нас у Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым выказаў упэўненасць, што ў Гродзенскай вобласці ёсць усё неабходнае для якаснага правядзення ўборачнай кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі