Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2022, 14:32

Лукашэнка аб беларускім падыходзе да абнаўлення Канстытуцыі: ні ў адной дзяржаве такога працэсу не было

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе расказаў, у чым заключалася яго канцэпцыя ў падыходах да работы над праектам абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мая канцэпцыя заключалася ў тым, што ў цэнтры ўсіх дзеянняў па змяненні Канстытуцыі быў Канстытуцыйны суд. Таму што больш моцных спецыялістаў, чым у Канстытуцыйным судзе (гэта члены Канстытуцыйнага суда, суддзі і тыя спецыялісты, якія там вакол іх працуюць, верцяцца і ў жыцці і іншае), у краіне больш няма. Я не ў крыўду камусьці гэта гавару, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І дадаткова да гэтага былі падключаны нашы спецыялісты. Дапусцім, парламентарыі нашы, старшыні камісій. Гэта таксама нашы спецыялісты - самыя-самыя. Работнікі ў выканаўчых органах улады, Адміністрацыі Прэзідэнта. Мацней спецыялістаў няма. Вось яны ўсе наверсе, якія маюць вопыт, веды і гэтак далей".

"Больш таго, была створана рабочая група, куды былі ўключаны аксакалы, якія ведаюць жыццё, прайшлі гэта жыццё, якія могуць аналізаваць і нешта гаварыць. Ну і Канстытуцыйная камісія. Яна разнапланавая. Тут людзі ўсялякія - ад моладзі да сівізны людзі. У чым можна нас папракнуць? Я маю на ўвазе наверсе, якія выпрацоўвалі гэтыя змяненні. Ні ў чым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Далей праект абноўленай Канстытуцыі быў прадстаўлены грамадзянам для ўсенароднага абмеркавання, каб гэты працэс быў абсалютна дэмакратычным. "Мы прапанавалі народу зрабіць свае высновы, пакрытыкаваць, выказацца. Атрымалі больш за 7 тыс. прапаноў і заўваг - ад зусім смешных да сур'ёзных заўваг. І ўжо вось гэта "кухня" спецыялістаў усё гэта пераварыла, і дзе-нідзе сёння давялося нам унесці дапаўненні ў той праект, які мы прапаноўвалі. І гэта яшчэ не ўсё. Канчатковы праект будзе ўнесены Прэзідэнтам на рэферэндум", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Вось такі працэс - адказны, сур'ёзны. І правільна тут нашы палітолагі заяўляюць: ні ў адной дзяржаве свету такога працэсу не было. І наўрад ці будзе. Ні ў адной. Нават у нашай брацкай Расіі. Мы, выкарыстоўваючы вопыт Расіі, зрабілі гэта шырэй, усенародна: калі ласка, стварайце для сябе Канстытуцыю", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі