ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 2 чэрвеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2019, 09:45

Лукашэнка 18 чэрвеня правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта

Палац Незалежнасці. Фота з архіва
Палац Незалежнасці. Фота з архіва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, які 17-19 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца 18 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. Перагаворы пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага будзе ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзяць ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, сферы бяспекі. Лідары дзвюх краін таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, бягучую сітуацыю ў рэгіёне і свеце.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць сумесную заяву.

Праграма візіту Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Мінск таксама прадугледжвае перагаворы з кіраўніцтвам беларускага ўрада і парламента, сустрэчу з кіраўнікамі буйных беларускіх кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі