ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2019, 11:48

"Людзі чакаюць па два-тры месяцы" - Лукашэнка абурыўся чэргамі на анкааперацыі

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання

30 кастрычніка, Мінскі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, абурыўся месячнымі чэргамі на правядзенне аперацый і даручыў разабрацца ў гэтым пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць на чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - У той жа час Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне, каб чарга тут і ўсюды была празрыстай".

Паводле слоў Прэзідэнта, напярэдадні яго наведвання РНПЦ тут вывучалася сітуацыя, і ў размове з урачамі і пацыентамі выяўлены некаторыя праблемы. "Сёння гэты цэнтр крытыкуюць: празрыстай чарговасці няма, як хто вырашыць па аперацыях, так і будзе, людзі месяцамі стаяць для таго, каб прааперыравацца", - расказаў кіраўнік дзяржавы аб выніках праверкі.

Дырэктар РНПЦ Алег Суконка адзначыў, што аперацыйны дзень пачынаецца ў 9 раніцы. У дзень тут могуць зрабіць да 100 аперацый. Паводле яго слоў, ва ўстанове гатовы рабіць яшчэ больш аперацый, але не ўсё залежыць ад урачоў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з сітуацыяй. На яго думку, праблемы ва ўстанове з чэргамі ёсць. "Я прывык да дакладаў і рапартаў чыноўнікаў, а потым аказваецца зусім інакш. Я абсалютна не веру, што тут няма праблем", - заявіў ён.

Прэзідэнт строга папярэдзіў і аб недапушчальнасці карупцыі ў медыцыне, падкрэсліўшы, што даравання за такія факты не будзе.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб будаўніцтве і аснашчэнні ў Мінскай вобласці медыцынскіх устаноў, мерах па забеспячэнні жыллём медработнікаў, будаўніцтве дзіцячых садоў і школ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі