Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 10:58

"Гледзячы на вас, адчуваю гонар і самую глыбокую ўдзячнасць" - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды

2 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гледзячы на вас, я адчуваю гонар і самую глыбокую ўдзячнасць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў час цырымоніі ўзнагароджання. - Сёння ва ўсіх нас, можна сказаць, трайное свята".

Прэзідэнт растлумачыў: "Па-першае, вы ўдастоены дзяржаўных узнагарод за выдатныя прафесійныя дасягненні, якія праслаўляюць нашу Беларусь, упісваюць у яе сучасны летапіс яркія і запамінальныя старонкі".

Па-другое, асаблівую ўрачыстасць сустрэчы надае тое, што ўзнагароджанне праходзіць напярэдадні найважнейшага ў гісторыі беларускай суверэннай дзяржавы дня - Дня Незалежнасці.

Па-трэцяе, у 2020 годзе ўвесь свет адзначае 75-годдзе Вялікай Перамогі ў Другой сусветнай вайне. "Мы нізка кланяемся ўсім ветэранам. І добра помнім, што беларусы - нашчадкі гераічнага савецкага народа-пераможцы. У горне страшэннай гуманітарнай катастрофы мы страцілі трэць нашага насельніцтва, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - У нашых дзецях і ўнуках, у нашых прафесійных поспехах - часцінка бессмяротнасці".

Прэзідэнт падзякаваў усім узнагароджаным за іх працу і адзначыў: "Вы - тыя людзі, якія фарміруюць меркаванні ў нашай краіне. Паглядзеў у інтэрнэце - шмат з'явілася "фарміруючых меркаванні". Я пажартаваў нядаўна, што яны разабраліся б самі ў сабе і падумалі б, што пра іх, акрамя сваякоў, ніхто не ведае, а яны нібыта фарміруюць меркаванні".

"Вы - людзі, якія фарміруюць меркаванні і павінны гэта рабіць дзеля нашай зямлі, нашай краіны", - выказаў перакананасць Аляксандр Лукашэнка.

Адметнай рысай сённяшняй цырымоніі стала ўручэнне абноўленых нагрудных знакаў тым, хто ўдастоены ганаровых званняў народных і заслужаных дзеячаў розных сфер. Новыя ўзоры былі распрацаваны па даручэнні Прэзідэнта ў больш якасным мастацкім і тэхналагічным выкананні, чым тыя, што дзейнічалі раней. Дзякуючы выкарыстанню элементаў нацыянальнага ўзору і сімволікі стала больш выразнай і пазнаваемай дзяржаўная прыналежнасць нагрудных знакаў. Сваім знешнім выглядам яны падкрэсліваюць прызнанне асаблівых заслуг узнагароджанага на самым высокім дзяржаўным узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі