Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2021, 15:03

Дзень моладзі і студэнцтва будзе адзначацца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень моладзі і студэнцтва будзе адзначацца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 237, у адпаведнасці з якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 26 сакавіка 1998 г. нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дакумент прадугледжвае перайменаванне Дня моладзі ў Дзень моладзі і студэнцтва. Змяненні накіраваны на павышэнне статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама будуць садзейнічаць аб'яднанню студэнцкай і працуючай моладзі на аснове лепшых традыцый пераемнасці маладзёжных рухаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі