Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 14:16

Двухбаковы парадак дня, пандэмія і выбары - адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася сёння па ініцыятыве расійскага лідара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Акрамя двухбаковага парадку дня, значная частка размовы датычылася актуальных пытанняў процідзеяння пандэміі COVID-19 у дзвюх краінах, выпрацоўкі вакцыны для барацьбы з гэтай інфекцыяй.

Таксама прадметна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі. Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, адзначыў важнасць далейшага развіцця брацкіх беларуска-расійскіх адносін і неабходнасці процістаяць негатыўным тэндэнцыям і дзеянням трэціх сіл, якія могуць прывесці да іх пагаршэння.

Адной з галоўных тэм размовы стала затрыманне 33 расійскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым было падкрэслена імкненне разам самым сур'ёзным чынам разабрацца ў гэтай сітуацыі. Прэзідэнты дамовіліся максімальна прадметна і дасканала вывучыць кожны існуючы факт з тым, каб устанавіць сапраўдныя прычыны сітуацыі, якая склалася, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі