Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2020, 19:46

Дубль два - перагаворы Лукашэнкі і Пуціна ў пашыраным фармаце ў поўным складзе

7 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы ў Краснай Паляне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў пашыраным фармаце стартавалі ў поўным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да кіраўнікоў дзяржаў і іншых удзельнікаў перагавораў далучыліся члены расійскай дэлегацыі, якія да гэтага не змаглі своечасова прыбыць у Сочы з-за складаных умоў надвор'я.

Раней лідары краін ужо каля паўтары гадзіны размаўлялі сам-насам у фармаце рабочага снедання. А потым сустрэліся ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый, якія на той момант прысутнічалі ў месцы правядзення перагавораў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зрабілі перапынак і прынялі ўдзел у таварыскім хакейным матчы, які прайшоў на лёдзе спартыўна-культурнага комплексу "Галактыка".

Акрамя прэзідэнтаў за сталом перагавораў з беларускага боку - першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

З расійскага - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Козак (з 24 студзеня, да гэтага быў віцэ-прэм'ерам), намеснік старшыні ўрада Аляксей Авярчук (да 21 студзеня - намеснік кіраўніка Федэральнай падатковай службы), памочнік Прэзідэнта Юрый Ушакоў, міністр энергетыкі Аляксандр Новак, пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў першай частцы перагавораў бакі даволі падрабязна абмеркавалі ўсе пытанні, якія ёсць у парадку дня. "Цяпер можна ўдакладніць. Ужо ў пашыраным складзе", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама адзначыў, што гэта магчымасць для беларускага боку і Прэзідэнта пазнаёміцца з новымі членамі ўрада Расіі.

"Дзякуй. Я ўжо з імі добра пазнаёміўся, мы паразмаўлялі", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы спартыўнай тэрміналогіяй, Прэзідэнт вобразна выказаўся, што прадаўжэнне перагавораў - гэта пяты тайм ужо, уключаючы хакейны матч. "Таму мы сёння плённа папрацавалі. І дзякуй, што вы прапанавалі правесці гэту сустрэчу", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі