Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2022, 19:37

Больш за 80 былых сілавікоў і работнікаў пракуратуры пазбаўлены званняў і класных чыноў

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 былых ваеннаслужачых (супрацоўнікаў) сілавых ведамстваў, а таксама работнікаў органаў пракуратуры пазбаўлены воінскіх (спецыяльных) званняў, класных чыноў. Адпаведны ўказ нумар 332 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пералічаныя ў дакуменце асобы пазбаўлены званняў, класных чыноў за ўчыненне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў і дыскрэдытуючых праступкаў, несумяшчальных са статусам ваеннаслужачага, работніка органаў пракуратуры. Сярод іх - прыцягненне да ўстаноўленай законам адказнасці за наўмыснае раскрыццё службовай тайны, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у тым ліку несанкцыянаваных мітынгах, за знявагу прадстаўнікоў улады, выступленне з заявамі экстрэмісцкага характару і іншыя. Рашэнне аб пазбаўленні воінскіх (спецыяльных) званняў, класных чыноў прынята таксама ў адносінах да былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў адстаўцы або запасе. У прыватнасці, некаторыя з іх былі звольнены са службы дзесяць і больш гадоў таму.

Акрамя таго, ва ўказ кіраўніка дзяржавы ўключаны былыя ваеннаслужачыя, якія цяпер прымаюць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаў.

Падобнага зместу ўказ выдаваўся ў мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі