ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 12:12

Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін - Лукашэнка

Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка
Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка

11 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што ў выніку вашага візіту мы здольны ўзняцца яшчэ на адну ступень у развіцці нашых адносін", - падкрэсліў беларускі лідар.

"У нас практычна няма палітычных рознагалоссяў. У нас адзіны погляд на міжнародны парадак дня. Вельмі добрыя адносіны па дыпламатычных каналах, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Так, гандлёва-эканамічныя адносіны ў нас крыху адстаюць ад нашых асабістых, міждзяржаўных адносін. Але нават у гэтай частцы таксама дынаміка дадатная і існуе добры прагрэс".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў шчырым стаўленні Беларусі да дружалюбнай Турцыі. "Нашы дружба і адносіны прайшлі выпрабаванне часам. І вы можаце быць упэўнены ў надзейнасці нашых адносін. З боку Беларусі мы заўсёды будзем прадказальныя для Турцыі, і наша палітыка заўсёды будзе адпавядаць таму курсу, які вы праводзіце ўжо не першы год", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў міждзяржаўных адносінах немалую ролю адыгрываюць асабістыя. "Калі браць пад увагу гэты фактар, то ў нас з вамі склаліся вельмі даўнія адносіны. Іх тэрмін - ужо больш за дзясятак гадоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў удзячнасць Прэзідэнту Турцыі за тое, што ў складзе турэцкай дэлегацыі ў Мінск прыехалі амаль 200 прадстаўнікоў і кіраўнікоў буйнейшых кампаній гэтай краіны. "Мы адкрыем беларуска-турэцкі бізнес-форум, на які зарэгістравалася каля 300 беларускіх кампаній. Гэта, відаць, самы буйны форум па колькасці кампаній у гісторыі незалежнай Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Рэджэп Таіп Эрдаган наведвае Беларусь упершыню, але выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на непагоду, краіна яму спадабаецца.-0-

У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва - ЭрдаганУ Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва - Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што шчаслівы наведаць Беларусь, і звярнуў увагу, што Турцыя была першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць Беларусі.

Турцыі і Беларусі за кароткі тэрмін удасца падняць планку тавараабароту да $1 млрд - ЭрдаганТурцыі і Беларусі за кароткі тэрмін удасца падняць планку тавараабароту да млрд - Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган падкрэсліў, што разам з ім у Мінск прыехалі каля 200 турэцкіх бізнесменаў, якія ў тым ліку прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме.

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў МінскуСаборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мячэці таксама прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі