Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 13:59

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган каля параднага ўвахода ў мячэць перарэзалі сімвалічную стужку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мячэці таксама прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем рэлігійнага збудавання, а таксама пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей Саборнай мячэці Мінска.

"Спакон веку Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і ўзаемнай павагі паміж людзьмі розных канфесій. На тэрыторыі нашай краіны бесперашкодна будаваліся мячэці, дзе кожны мусульманін мог знайсці месца для сустрэчы з Богам, - гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі. - Саборная мячэць у Мінску стане сімвалам міжканфесійнай згоды, месцам малітвы для жыхароў і гасцей сталіцы, якія вызнаюць іслам".-0-

Лукашэнка: Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і павагі паміж людзьмі розных нацыянальнасцейЛукашэнка: Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і павагі паміж людзьмі розных нацыянальнасцей
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адкрыццё Саборнай мячэці ў сталіцы Беларусі - гэта, безумоўна, знакавая падзея як для мусульманскай абшчыны краіны, так і для ўсіх грамадзян рэспублікі.

Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў - ЭрдаганСаборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў - Эрдаган
"Мы з вамі з'яўляемся сведкамі сапраўды гістарычнага моманту - прысутнічаем на цырымоніі адкрыцця мінскай мячэці, будаўніцтва якой было завершана пры садзейнічанні фонду Упраўлення па справах рэлігіі Турэцкай Рэспублікі", - адзначыў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Эрдаган адзначыў мірнае суіснаванне прадстаўнікоў розных канфесій у Беларусі
"Беларусь - гэта тая краіна, дзе людзі самых розных этнічных і рэлігійных каранёў пражываюць пад адным дахам, у міры і згодзе. І мы з вамі - сведкі таго, што тут такая палітра, такая разнастайнасць успрымаецца не як крыніца патэнцыяльнай пагрозы, а як прыгажосць, сімвал багацця і здабытак", - упэўнены Прэзідэнт Турцыі.

Эрдаган зрабіў намаз у Саборнай мячэці ў Мінску
Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем мячэці і пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей. Потым Прэзідэнт Турцыі застаўся ў мячэці, каб зрабіць пятнічную малітву.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі