Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лістапада 2016, 12:43

У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва - Эрдаган

11 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што шчаслівы наведаць Беларусь, і звярнуў увагу, што Турцыя была першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць Беларусі.

"Што датычыцца нашых будучых адносін, то ёсць шмат сфер, асабліва ў эканоміцы, каб працаваць разам", - адзначыў Прэзідэнт Турцыі. Ён таксама канстатаваў, што з улікам дзесяцімільённага насельніцтва Беларусі і васьмідзесяцімільённага насельніцтва Турцыі атрымліваецца 90 млн чалавек, гэта нямала. Паводле слоў Рэджэпа Таіпа Эрдагана, гэта лічба сведчыць, што разам можна вельмі шмат зрабіць, асабліва для эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй.

Нягледзячы на некаторы спад беларуска-турэцкага тавараабароту за апошнія тры гады, Прэзідэнт Турцыі ўпэўнены ў добрых перспектывах яго нарошчвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі