2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 37 дзяцей з Польшчы і 36 - з Японіі. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры больш як Br168,4 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Запрашэнне дзяцей з замежных краін садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі.
Адпачынак у нашай краіне дзяцей з Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012 года. Для аздараўлення ў Беларусь прыязджаюць юныя жыхары тых раёнаў Японіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе. Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага года запрашаюцца на адпачынак і аздараўленне, арганізаваныя беларускім бокам.
Замежныя госці змогуць скарыстацца санаторна-аздараўленчымі паслугамі на базе лагера "Зубраня", наведаць экскурсійныя, культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.-0-