Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лютага 2021, 12:24

Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць ганаровым прэзідэнтам НАК, але ён адмовіўся

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прапанавалі вылучыць на пасаду ганаровага прэзідэнта НАК, аднак кіраўнік дзяржавы адхіліў гэту ініцыятыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасада ганаровага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта прадугледжана ў новай рэдакцыі статута НАК, якая была прынята на гэтым жа Алімпійскім сходзе. Аднак само пытанне аб выбранні ганаровага прэзідэнта НАК не было ўключана ў парадак дня пасяджэння.

З такой ініцыятывай у самым канцы сходу выступіў старшыня Беларускага альянсу танцавальнага спорту Антон Юспа. "Аляксандр Рыгоравіч унёс значны ўклад у развіццё алімпійскага руху і спорту. І я думаю, што гэта самы важкі ўклад за гісторыю нашай краіны. Калі гэта да месца тут, я хацеў бы ўнесці кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча на пасаду ганаровага прэзідэнта", - сказаў ён.

Аднак Аляксандр Лукашэнка палічыў гэту прапанову дачаснай і адмовіўся ад яе. "Вы ведаеце, вось вельмі дакладна сказаў: калі да месца. Не трэба гэта рабіць цяпер, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта зроблена на будучае, для будучых". Кіраўнік дзяржавы дадаў, што як Прэзідэнт краіны па-ранейшаму будзе займацца пытаннямі спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі