ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2022, 11:39

Ад бронетранспарцёраў да робатаў і ракетнага ўзбраення. Лукашэнка раскрыў падрабязнасці аснашчэння войскаў

У час нарады
У час нарады

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны абаронны заказ Беларусі на 2022 год стаў тэмай нарады ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

"Гэта галоўны дакумент, які мы сёння павінны прыняць, што рэгламентуе пытанні паставак для нашых Узброеных Сіл узбраення, ваеннай тэхнікі і іншых матэрыяльных сродкаў. У існуючай абстаноўцы гэты парадак дня як ніколі актуальны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, наглядна паказваюць, што толькі войскі, якія валодаюць сучаснай, высокаэфектыўнай і абавязкова патрэбнай для канкрэтнай тэрыторыі зброяй, сродкамі жыццезабеспячэння, палівам і прадуктамі харчавання, здольны вырашаць пастаўленыя задачы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў асаблівую важнасць не толькі наяўнасці ўзбраення, але і тылавога забеспячэння.

"Абаронна-прамысловы комплекс з'яўляецца адным з важнейшых высокатэхналагічных сектараў беларускай эканомікі. Зразумела, мы павінны абапірацца на айчыннага вытворцу ўзбраенняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Вядомымі айчыннымі брэндамі застаюцца аўтаматызаваныя сродкі кіравання войскамі і зброяй распрацоўкі холдынга "АГАТ", оптыка "Пеленга" і БелОМА, а таксама цягачы вытворчасці МЗКЦ. Шырокае прызнанне на сусветным рынку атрымалі створаныя беларускімі спецыялістамі радыёэлектронныя сродкі барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

Электроніка для нас таксама была адным з разумных сектараў эканомікі ў савецкі перыяд. І бачыце, як яна нам сёння спатрэбілася. Добра, што ўсё захавалі", - заўважыў беларускі лідар.

"Ракетны комплекс "Паланэз", зенітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасці "Бук-МБ" (паказвае вельмі добрую надзейнасць і эфектыўнасць) і ракеты да яго, ручныя гранатамёты (таксама вельмі актуальна), стралковая зброя і боепрыпасы сведчаць аб сур'ёзным навуковым і вытворчым задзеле нашага АПК (абаронна-прамысловага комплексу. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт. - Актыўна вядзецца работа па стварэнні рабатызаваных сродкаў агнявога паражэння, ударных беспілотных комплексаў, процітанкавых кіруемых ракет".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў пытанні ўзбраення таксама нельга перабраць меру з "разумнейшымі тэхналогіямі", паколькі ўсё гэта павінна быць функцыянальна і проста ў выкарыстанні для радавых байцоў. "І ніякая кантрактная армія ў гэтым плане нас не выратуе. Усё эфектыўна, што проста і надзейна. Вось, што самае галоўнае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў войскі паступаюць найноўшыя зенітныя ракетныя комплексы "Тор-М2", радыёлакацыйныя станцыі "Праціўнік", "Сопка", "Усход", "Раса", комплексы радыёэлектроннай барацьбы "Навальніца". Такія сродкі неабходны ў тым ліку для выяўлення нізкалятаючых цэлей.

Узброеныя Сілы таксама атрымліваюць лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Кайман", мадэрнізаваныя танкі Т-72.

Абнаўляецца парк авіяцыйнай тэхнікі - у строй пастаўлена і асвоена амаль 30 сучасных лятальных апаратаў розных тыпаў (Су-30СМ, Як-130, Мі-8МТВ5 і іншыя).

У рамках дзяржабаронзаказу мінулага года закуплены 80 новых бронетранспарцёраў, чатыры беспілотныя авіяцыйныя комплексы, больш за дзве тысячы процітанкавых кіруемых ракет, дзясяткі сродкаў кіравання войскамі і сувязі, капітальна адрамантаваны 10 лятальных апаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі