ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2023, 11:17

Абстаноўка па перыметры, бежанцы і армейская падтрымка. Ахову дзяржграніцы абмеркавалі ў Лукашэнкі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўку па перыметры, сітуацыю з бежанцамі і пытанні армейскай падтрымкі абмеркавалі ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на мерапрыемстве па зацвярджэнні рашэнняў на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у мерапрыемстве прынялі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.

"Хоць у нас сёння традыцыйнае мерапрыемства - штогод у пачатку года мы прымаем рашэнне аб ахове дзяржаўнай граніцы, - але асаблівасць гэтага года ў тым, што як ніколі раней, па-мойму, абстаноўка вакол Беларусі (ваенна-палітычная абстаноўка, ды і эканамічная) не такая простая. У гэтым і ёсць асаблівасць нашай сённяшняй сустрэчы. Я хацеў бы перш за ўсё ад старшыні ДПК пачуць характарыстыку гэтай абстаноўкі, што адбываецца па перыметры на сённяшні дзень. Зразумела, што мы не раз да гэтага пытання звярталіся - і ў мінулым годзе, і ў гэтым годзе. Але тым не менш абстаноўка мяняецца хутка, дынаміка вельмі вялікая. На сённяшнюю раніцу як характарызуецца абстаноўка на дзяржаўнай граніцы Беларусі?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Другой тэмай сустрэчы ў Прэзідэнта стала сітуацыя з бежанцамі. "Мы добра разумеем, што, хоць паток і зменшыўся, але ўсё роўна людзі бягуць ад вайны. Няхай сабе з Украіны, гэта людзі нашы, праблем тут асаблівых няма. Хто хоча, прыязджае, застаецца ў нас на пастаяннае месца жыхарства. Нехта просіць аказаць ім пэўныя паслугі, накарміць, напаіць, абагрэць, падлячыць - гэта мы робім. Тут праблем асаблівых няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён канстатаваў, што не спыняецца паток руху людзей з Азіі, у тым ліку з такіх краін, як Афганістан, і шэраг іншых.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт удакладніў, прадстаўнікі якіх нацыянальнасцей, з якіх дзяржаў ідуць цераз граніцу Беларусі ў якасці бежанцаў і як мяняецца іх паток у дынаміцы.

"Трэці вельмі сур'ёзны напрамак, які датычыцца сённяшняй размовы і аховы дзяржаўнай граніцы, - гэта армія. Мы не ўтойвалі гэта, мы прыцягнулі нямала сіл у падтрымку пагранічным войскам з боку нашай арміі. Якая сітуацыя ў гэтым плане? Вы як камандуючы гэта павінны адчуваць, ці дастаткова вам сіл і сродкаў, якія мы накіроўваем на ўзмацненне дзяржаўнай граніцы, у тым ліку і на поўдні Беларусі, на граніцы з Украінай, - звярнуўся Прэзідэнт да кіраўніка ДПК Анатоля Лапо. - Там і міліцыя далучаецца, ужо і мясцовыя органы ўлады, малайцы, падтрымліваюць, ні ў чым не адмаўляюць. Ну і падраздзяленні Узброеных Сіл. Аб гэтым даложыць міністр абароны і кіраўнік Генеральнага штаба".-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі